Отдел образования, спорта и туризма Любанского районного исполнительного комитета Минской области

Голосование:

Знаете ли Вы, кто такие люди с ограниченными возможностями?
 
 
 

 
 
 
Государственные интернет-ресурсы
 

 
 
 
 
 
 
 

Интернет-магазин

Сейчас на сайте

Сейчас 107 гостей онлайн
Калі жыццё – служэнне літаратуры і чытачу PDF Печать E-mail
У горадзе Любані дом, дзе жыве Іван МУРАВЕЙКА – старэйшы дзіцячы пісьменнік Беларусі, – вам, несумненна, зможа паказаць кожны.
21 кастрычніка Іван Андрэевіч адзначыў сваё 96-годдзе. Павіншаваць ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, выдатніка друку СССР, лаўрэата першай прэміі імя Васіля Віткі, уладальніка медаля Францыска Скарыны, трох ордэнаў Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэна Чырвонай Зоркі завіталі старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Марыя Худая, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, старшыня Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Мікалай Кукраш, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Брагінец, дырэктар любанскага музея народнай славы Наталля Сіняк, галоўны захавальнік фондаў музея, сакратар раённай арганізацыі КПБ Валянціна Цімафіевіч і бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірына Гіль. Наведвальнікаў віноўнік урачыстасці сустрэў у прыўзнятым настроі. У свой дзень нараджэння ён быў асабліва жыццярадасным і з задавальненнем прымаў віншаванні. А госці, у сваю чаргу, былі шчодрыя на добрыя словы, шчырыя пажаданні, а таксама на шматлікія падарункі.
Старэйшаму ветэрану беларускай літаратуры не раз прапаноўвалі пераехаць у Мінск, але Іван Андрэевіч нязменна застаецца жыць у нашым горадзе, у сціплым драўляным доміку. «Тут на ўсё жыццё прыпісана маё сэрца», – не раз сцвярджаў ён. І сапраўды: родная зямля і землякі падказваюць новыя тэмы для твораў, цікавыя сюжэты. Маладыя пісьменнікі, якія толькі пачынаюць свой шлях, звяртаюцца па творчыя парады. Часта ў госці зазіраюць мясцовыя дзеткі: просяць распавесці пра ваенные гады ці падпісаць кнігу.
Планаў у Івана Андрэевіча яшчэ шмат. Аб тым, каб хоць крыху адпачыць ад творчасці, і гаворкі не ідзе. Спыніцца ў яго выпадку проста немагчыма: бо справа, якую робіш з задавальненнем, – не стамляе і ніколі не надакучвае.
Калектыў нашага выдання шчыра жадае Івану Андрэевічу моцнага здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх творчых мар, шмат новых кніг, а самае галоўнае – дайсці да абяцаных 100 і нават перасягнуць гэты рубеж.
Настасся РАЎТОВІЧ.
а Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Фота аўтара.
“Голас Любаншчыны” № 81, 25.10.2017
 

Последние статьи

 Oтдел образования, спорта и туризма Любанского районного исполнительного комитета © 2011-2017